Музей прапануе

Музейна-педагагічныя заняткі і інтэрактыўныя праграмы:

“Сам зраблю батлеечную ляльку” (знаёмства з музейным прадметам “батлеечнай лялькай” і марай М.Багдановіча з майстар-класам па вырабе батлеечнай лялькі)
“Беларускі лемантар” (знаёмства ў гульнявой форме з гісторыяй першых беларускіх буквароў і чытанак, спробай М.Багдановіча скласці свой уласны буквар)
“Беларускі адрыўны каляндар” (знаёмства ў гульнявой форме з паняццем і гісторыяй календара, у тым ліку і беларускага адрыўнога календара, спроба стварэння свайго адрыўнога календара”)
“Вас днём нараджэння газэты віншую” (знаёмства з нашаніўскім перыядам творчасці М.Багдановіча)
“Сеў хлопчык з шкляначкай ля вулічнага ганку…” (знаёмства з дзіцячымі забавамі часоў М.Багдановіча)
“Дзераўлянае яечка” (знаёмства са святам Вялікдзень і яго традыцыямі ў беларусаў праз творы Максіма і Адама Багдановічаў, З.Бядулі і інш. з велікоднымі гульнямі і вырабам велікоднага сувеніра)
“Новы год у “Беларускай хатцы”
“І тчэ, забыўшыся, рука” (пра дзейнасць Мінскага аддзела таварыства па дапамозе ахвярам вайны з майстар-класам па вырабе паяска)

Экскурсіі:

“Падарожжа ў чароўны свет батлейкі” (знаёмства з музейным прадметам “Магілёўская батлейка 19 ст.”, прагляд батлеечнага прадстаўлення);
“У госці да Максіма Багдановіча і яго сяброў” (мінскі перыяд жыцця і творчасці Максіма Багдановіча)

Лекцыі з мультымедыйнай прэзентацыяй:

“Мінск Максіма Багдановіча” (пра мінскі перыяд жыцця і творчасці М.Багдановіча);
“Жыццёвы і творчы шлях М.Багдановіча” ;
“Нашто ж на зямлі сваркі і звадкі?..” (Максім Багдановіч, яго родныя і сябры і першая сусветная вайна);
“Мінскае акружэнне Максіма Багдановіча” (пра асобаў, з якімі М.Багдановіч сябраваў падчас жыцця ў Мінску 1916-1917 гг.).