«Традыцыйныя танцы ў Траецкім»

А вось і восень! Самы выдатны час, каб бавіць яго ва ўтульнай сяброўскай кампаніі і дзяліцца ўспамінамі лета, сустракацца з сябрамі і знаёмымі, якіх даўно не бачылі. Чакаем вас у Літаратурным на танцавальную імпрэзу! Праект “Танцы ў Траецкім” працягваецца! Запрашаем на чарговую вечарыну 12 верасня.

Беларускія традыцыйныя танцы адносяцца да так званых сацыяльных танцаў. Танцавальная вечарына – гэта імпрэза, дзе збіраюцца прадстаўнікі розных прафесій, узростаў і сацыяльных статусаў, тыя, каго аб'ядноўвае любоў да свайго, цікавасць да беларускай традыцыі. Запрашаем усіх, хто ўмее танчыць, толькі вучыцца альбо марыць навучыцца. На вечарыне будуць вопытныя танцоры, якія стануць выдатным арыенцірам на танцпляцы для тых, хто захоча пазнаёміцца з асноўнымі рухамі таго ці іншага танца.

Атмасферу сапраўднай беларускай вечарыны створаць музыкі-аматары. Яны зайграюць Лявоніху, Кракавяк, Грачанікі, Вераб’я, Каханачку ды многія іншыя танцы. Сярод традыцыйных музычных інструментаў – скрыпка, цымбалы, басэтля, дуда, гармонік, акардэон, бубен, барабан.

Час: 12 верасня, 19:00-22:00.

Уваходны квіток: 15 рублёў. Каса працуе да 21:00.

Усіх сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

409